Галасаванне на выбарах скончана, ідзе падлік галасоў

11.09.2016 / 20:09

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў завяршылася, выбарчыя ўчасткі зачыніліся ў 20.00.

Выбаркамы пачалі падлік галасоў. Усяго працавала 6 018 участкаў, у тым ліку 47 - за мяжой.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на 18.00 удзел у галасаванні прынялі 67,66% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Скаргаў на сур'ёзныя парушэнні ў ЦВК не паступала. Паводле звестак МУС, значных парушэнняў правапарадку таксама ня выяўлена.