«Апошняя кітайская вымова»
ЗША і Эўразьвяз асудзілі дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні да дыпляматычных місій.
11.06.2008 / 09:39
У сакавіку МЗС Беларусі запатрабаваў скараціць пэрсанал пасольства ЗША да 17 чалавек, ў траўні на патрабаваньне МЗС штат амэрыканскай амбасады быў скарочаны да 4 чалавек.
«Мы асуджаем прымусовыя меры, прынятыя супраць дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі» — гаворыцца ў супольнай заяве. Эўразьвяз і ЗША таксама заклікалі ўлады Беларусі «безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітзьняволеных».