1 кастрычніка — беларускамоўная вандроўка «Музыкай стануць успаміны …»: Залессе-Смаргонь-Солы-Гервяты-Жупраны-Баруны…
Цудоўная магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю Гродзенскай зямлі
30.09.2016 / 14:58
Нібы нітка жэмчугу, на якой граюць рознымі колерамі і пераліваюцца ўсімі адценнямі успамінаў самыя дзіўныя і прывабныя месцы Беларусі паўстае перад турыстамі экскурсія «Музыкай стануць успаміны …».
Вы наведаеце «Паўночныя Афіны» - сядзібу Агінскіх
- радавое гняздо Міхаіла Клеафаса Агінскага - знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча.
Смаргонь цікавіць перш за ўсё сваімі рэлігійнымі пабудовамі: Смаргонскім кальвінскім зборам, касцёлам Святога Міхаіла Арханёла і Спаса-Праабражэнскай царквой.
Музыкай напоўнены і касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы.
Касцёл прываблівае аматараў гісторыі роднага краю сваёй незвычайнай асіметрычнай формай і ўнутранымі роспісамі.
Дзівіць турыстаў сваёй прыгажосцю і веліччу і Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты, які ўваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі.
Галоўная славутасць Жупран - Петрапаўлаўскі касцёл у стылі неаготыкі.
У Барунах знаходзіцца комплекс уніяцкага храму, ахінуты духам беларускага хрысціянскага дойлідства.
Ён унікальны па сваёй кампазіцыі: зусім пазбаўлены сіметрыі, якая характэрна большасці культавых пабудоў.
Экскурсія «Музыкай стануць успаміны …» - цудоўная магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю Гродзенскай зямлі.
Цана вандроўкі: 40 рублёў з чалавека
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 222 33 21, (29) 765 25 45, (29) 650 61 02 (Лідзія).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271