Мінфін Расіі заклікаў рыхтавацца да нафты па $30 за бараль

14.09.2016 / 11:19

Reuters.com

Мінфін Расіі лічыць вельмі імавернай рэалізацыю стрэсавага сцэнара з цаной на нафту ў 30 за бараль у бліжэйшыя некалькі гадоў.

З такім песімістычным прагнозам, як перадае Rambler News Service, выступіў намеснік міністра фінансаў Максім Арэшкін на штогадовай канферэнцыі рэйтынгавага агенцтва Fitch.

Чыноўнік нагадаў, што праект бюджэту РФ на 2017-2019 гады, які будзе прадстаўлены Дзярждуме ў сярэдзіне кастрычніка, разлічаны з цаны ў 40 даляраў за бараль (бюджэт на гэты год быў спланаваны, зыходзячы з цаны ў 50 даляраў). Такім чынам, паводле яго слоў, больш нізкі ўзровень цаны (40 даляраў) дапаможа лягчэй адаптавацца да стрэсавага сцэнара.