Мэл Гібсан рыхтуецца стаць бацькам дзявяты раз

19.09.2016 / 19:58

Галівудскі акцёр Мэл Гібсан рыхтуецца дзявяты раз стаць бацькам, перадае People, спасылаючыся на прадстаўніка акцёра.

hellomagazine.com

Раней прадстаўнікі прэсы заяўлялі, што 25-гадовая Разалінд Рос цяжарная. Аднак толькі цяпер прадстаўнік акцёра пацвердзіў інфармацыю, адзначыўшы, што папаўненне ў пары чакаецца ў пачатку 2017 года.

Для Разалінд гэта будзе першае дзіця, у той час як Мэл стане бацькам дзявяты раз. 60-гадовы акцёр мае сем дзяцей ад Робін Мур, а таксама дачку ад Аксаны Грыгор'евай.