Google паведаміла пра важную прэзентацыю 4 кастрычніка

Не так даўно Google паведаміла пра вялікі анонс, які адбудзецца 4 кастрычніка. Зараз высвятляецца, што нас чакае не проста шараговы анонс гаджэтаў, а нешта большае.

26.09.2016 / 10:04

24 верасня, у дзень 8-годдзя Android, кіраўнік Хірошы Локхаймер, які адказвае ў Google за аперацыйныя сістэмы Android і Chrome OS, апублікаваў загадкавы твіт з намёкам на важнасць будучай прэзентацыі.

We announced the 1st version of Android 8 years ago today. I have a feeling 8 years from now we'll be talking about Oct 4, 2016.

— Hiroshi Lockheimer (@lockheimer) 24 сентября 2016 г.

«8 гадоў назад мы анансавалі першую версію Android. І мне здаецца, што яшчэ праз 8 гадоў мы будзем казаць пра анонс, які пройдзе 4 кастрычніка».

Такім чынам, нас чакае анонс, параўнальны з прэзентацыяй першай версіі Android. Паводле самай апошняй інфармацыі, 4 кастрычніка Google анансуе гібрыд Android і Chrome OS пад назвай Andromeda. Але гэта будзе толькі прэзентацыя магчымасцяў - першыя прылады на новай АС павінны з'явіцца толькі ў наступным годзе.