Спотары злавілі беларускі ўрадавы самалёт у Новасібірску ФОТАФАКТ
28.09.2016 / 10:00
Беларускі ўрадавы самалёт зрабіў пасадку ў новасібірскім аэрапорце Талмачова для дазапраўкі, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на спотараў.
Фота Мікалая Еніна.
З 28 па 30 верасня беларускі лідар павінен знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі.
«27 верасня каля 16:00 новасібірскія спотары змаглі папоўніць сваю скарбонку удалых здымкаў самалётаў фатаграфіяй Ту-154», — піша партал VN.ru.
Максімальная далёкасць палёту гэтага самалёта складае 3900 кіламетраў. Пры палёце ў Кітай гэтаму самалёту трэба прамежкавая пасадка на дазапраўку.