Нафта ўпала на 3%, бо стала ясна, што Іран і Саудаўская Аравія не дамовяцца

28.09.2016 / 10:04

Цэны на нафту ўпалі на 3% у аўторак, пасля таго як стала ясна, што Тэгеран і Эр-Рыяд не прыйшлі да кампрамісу. 

Пра гэта паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Сустрэча прадстаўнікоў нафтаздабыўчых краін адбываецца на гэтым тыдні ў сталіцы Алжыра.

Нафта Brent увечары аўторка прадавалася па $45,97 за бараль.

Нафта U.S. West Texas Intermediate (WTI) — па $44,67.

Гэта нашмат больш, чым нафта каштавала ў 1990-я, але ўдвая менш, чым на піку попыту на яе між 2006 і 2014 гадамі.

СГ