У Мінску да канца тыдня ацяпленне не ўключаць
28.09.2016 / 10:18
У Мінску да канца гэтага тыдня ацяпленне ўключаць не будуць зыходзячы са спрыяльнага прагнозу надвор'я.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела энергетыкі кіравання гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў.
Да пытання аб пачатку ацяпляльнага сезона Мінгарвыканкам вернецца на наступным тыдні.