У Крупскім раёне шукаюць серыйнага выкрадальніка люкаў

28.09.2016 / 10:55

«Крадзяжы люкаў пачаліся з канца лістапада 2015 года. Дзейнічаў невядомы злачынца на вуліцах Айвазоўскага, Скарыны, Броўкі ў Крупках. Усяго выкрадзена чатыры корпусы люкаў і 36 ахоўных накрывак, якія належаць мясцовай СПМК-122 УП «Мінскаблсельбуд», - адзначылі ва УУС.

Памер нанесенай шкоды складае 1 400 рублёў.

Раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) КК Беларусі.