Жыхар Гродна 5 гадоў гвалтаваў непаўналетнюю дачку, пагражаючы той, што заб'е маці
28.09.2016 / 11:01
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес вырашэнні па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненні да гродзенца, які цягам 5 гадоў гвалтаваў непаўналетнюю дачку.
Мужчына пачаў гвалтаваць дзяўчынку, калі ёй было 12 гадоў. Бацька пагражаў, што заб'е маці, калі яна каму-небудзь раскажа пра іх сэксуальныя адносіны.
Дзяўчына паспяхова вучылася. У яе з'явіўся малады чалавек. Аднак бацька раўнаваў яе, перашкаджаў сустрэчам з хлопцамі, не пускаў на дыскатэкі, забіраў на машыне з вучобы. Аб дамаганнях бацькі дзяўчына распавяла маці, калі не змагла больш гэта трываць, а тая ўжо звярнулася ў міліцыю.
Мужчыну, 45-гадовага гродзенца, які працуе на адным з буйных прадпрыемстваў горада, затрымалі ў сакавіку. Раней ён не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. Суд прызнаў бацьку вінаватым у шматразовым згвалтаванні непаўналетняй дачкі і здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару і прысудзіў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбыванне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Мужчына віны не прызнаў.