Драма ў Берліне: паліцыя застрэліла імігранта з нажом
28.09.2016 / 12:58
Паліцыя Берліна застрэліла побач з мясцовым інтэрнатам для бежанцаў мігранта, які кінуўся з нажом на суседа.
DPA
Па дадзеных нямецкіх СМІ, канфлікт паміж мігрантамі разгарэўся пасля таго як 27-гадовы бежанец здзейсніў сэксуальны гвалт над васьмігадовай дачкой 29-гадовага суседа. Пра гэта стала вядома паліцыі.
Паліцэйскія вырашылі затрымаць падазраванага ў сэксуальным гвалце. Яны прыехалі ў інтэрнат, надзелі на затрыманага кайданкі і завялі да машыны. Калі мігрант ужо сядаў у яе, бацька пацярпелай кінуўся на яго з нажом.
Па сведчаннях відавочцаў, бацька дзяўчынкі крычаў затрыманаму, што «таму не выжыць». У гэты момант адразу некалькі паліцэйскіх дасталі табельную зброю і адкрылі агонь па нападніку.
У выніку бацька пацярпелай атрымаў некалькі цяжкіх раненняў і праз некалькі гадзін памёр у бальніцы. Падазраваны ў гвалце над яго дачкой застаецца ў паліцыі, яму збіраюцца прад'явіць абвінавачванне.
Берлінскай паліцыі ў апошні час усё часцей даводзіцца ўжываць зброю. У пачатку верасня паліцэйскія выпадкова застрэлілі чалавека, спрабуючы забіць яго агрэсіўнага сабаку. У жніўні паліцыя застрэліла яшчэ аднаго чалавека, які пагражаў мінакам.
Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»