Баскетбольны ЦСКА раздае фанатам медалі «За ўзяцце Берліна»

06.10.2016 / 09:12

Маскоўскі баскетбольны ЦСКА абвесціў пра падарункі ўсім заўзятарам, якія наведалі фіналы Еўралігі-2016, піша sport-express.ru

«Сёння падчас прэзентацыі каманды ўсе заўзятары, хто быў на пераможным для нас усіх выездзе ў Берліне і дапамог здабыць доўгачаканую перамогу ў барацьбе з супернікамі і натоўпам чужых заўзятараў, будуць узнагароджаныя памятнымі армейкімі медалямі «За ўзяцце Берліна». Дзякуй вам за падтрымку! Мы ЦСКА — мы перамаглі!» — гаворыцца ў Інстаграме клуба

Медаль «За ўзяцце Берліна» — баявы савецкі медаль часоў Другой сусветнай вайны для непасрэдных удзельнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў баявых аперацый па штурме горада. Падчас баёў савецкія войскі страцілі каля 100 тысяч чалавек забітымі і параненымі — прыкладна кожнага пятага.

Аляксандр Гелагаеў