Парламент Польшчы канчаткова адхіліў скандальны закон аб забароне абортаў

06.10.2016 / 12:50

Ніжняя палата парламента Польшчы (Сейм) канчаткова адхіліла скандальны грамадзянскі законапраект, які прадугледжвае поўную забарону абортаў у краіне. У ходзе праведзенага сёння галасавання за адмову ад гэтай ініцыятывы выступілі 352 дэпутаты, супраць адхілення былі 58 парламентарыяў, 18 устрымаліся.

Законапраект, вылучаны грамадскай арганізацыяй «Стоп абортаў», прапануе цалкам забараніць у краіне гэтую аперацыю і сурова караць жанчын і дактароў, аж да завядзення крымінальных спраў. Праект не прадугледжвае ніякіх выключэнняў нават у выпадку сур'ёзнай паталогіі плоду.