Беларускі рубель знізіўся да расійскага, умацаваўся да даляра і еўра
06.10.2016 / 13:10
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 кастрычніка беларускі рубель вырас да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,27%) і склаў 2,1451 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,002 рубля (0,1%) і склаў 1,9156 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0004 рубля (0%) і склаў 3,0705 беларускага рубля за 100 расійскіх.