У наступныя дні стане яшчэ халадней
06.10.2016 / 13:34
Няўстойлівае халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Гідрамет Святлана Рыбакова.
«У бліжэйшыя дні чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы паветра, а на наступным тыдні ўсталюецца халоднае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай ад 3 да 7 градусаў вышэй за нуль», - распавяла сіноптык.
У пятніцу тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 да 9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны яна складзе +1—3, у асобных раёнах пры праясненнях чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Днём будзе ад 7 да 13 градусаў цяпла.
У выходныя тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы, захаваецца няўстойлівае халоднае надвор'е.
Тэмпература паветра ў начны час складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца ў межах +6—13.
«На наступным тыдні атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю нашай краіны, ўмовы надвор'я будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон. Дажджы паступова спыняцца, але будзе халодна, тэмпературны фон апынецца на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму», - адзначыла Святлана Рыбакова.
У панядзелак па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-7 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень складзе ад плюс 5 да 11 градусаў цяпла.
У аўторак і сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 4 градусаў. Днём будзе ад плюс 3 да 10 градусаў цяпла.-