У Латвіі калі вы нават наскардзіцеся на курыльшчыка, яго аштрафуюць на 15 еўра
06.10.2016 / 14:27
фота з Інтэрнэту
Юрыдычная камісія Сейма Латвіі ўхваліла папраўкі да Кодэкса адміністрацыйных парушэнняў, звязаныя з патрабаваннямі новага закона аб абароце тытуню.
Уведзены штрафы за курэнне ў прысутнасці іншых людзей: забаронена дыміць, калі побач знаходзіцца дзіця, цяжарная жанчына або (у грамадскім месцы) нават проста чалавек, якому не спадабалася тое, што вы курыце. Ва ўсіх гэтых выпадках курца чакае штраф памерам 15 еўра.
Таксама, згодна з новымі правіламі, калі вы купілі тытунь ці электронную цыгарэту ў інтэрнэце, паліцыя будзе мець права канфіскаваць вашу цыгарэту і ў дадатак накласці штраф ад 7 да 210 еўра. Для юрыдычных асоб яго памер можа дасягаць 700 еўра.
Акрамя гэтага, закон забароніць продаж цыгарэт у маленькіх пачках (менш за 10 цыгарэт). Электронныя цыгарэты прыраўноўваюцца да паўнавартасных тытунёвых вырабаў і не могуць быць прададзеныя непаўналетнім асобам (штраф ад 280 да 350 еўра прадаўцу і ад 700 да 1400 еўра фірме, што іх дае).