Былы камандзір сепаратыстаў распавёў пра выплату Расіяй заробкаў і пенсій на Данбасе

06.10.2016 / 14:37

Былы камандзір брыгады сепаратыстаў «Усход», былы кіраўнік так званай Рады бяспекі ДНР Аляксандр Хадакоўскі заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, што Расія плаціць на Данбасе зарплаты і пенсіі.

«Без вонкавай дапамогі немагчыма падтрымліваць тэрыторыю, нават калі стварыць самую эфектыўную сістэму збору падаткаў. Аб'ём дапамогі ад Расіі перавышае суму, якую мы збіраем самастойна», — сказаў Хадакоўскі. Пра якія менавіта сумы ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.

У міністэрстве фінансаў РФ заявілі, што з федэральнага бюджэту Расіі не выдзяляюць грошы на зарплаты і пенсіі на Данбасе.