Сабакі накінуліся на міліцыянера ў Рэчыцы, той у адказ адкрыў агонь

06.10.2016 / 14:45

Два сабакі накінуліся на вуліцы на старшага ўчастковага інспектара Рэчыцкага РАУС. Абараняючыся, мужчына вымушаны быў застрэліць адну жывёліну.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад аграрнага каледжа. Па словах Віталя Прыстромава, два сабакі накінуліся на міліцыянта і сталі кусаць. Праваахоўнік паспрабаваў адмахнуцца торбай, пасля чаго дастаў пісталет і стрэліў у жывёлу.

Другi сабака збег. Вядома таксама, што пасля здарэння да рэчыцкага ўчастковага падышоў сведка і паведаміў, што раней сабакі спрабавалі нападаць і на яго.