Праваабаронцы выйшлі на вуліцы для раздачы газет з крытыкай смяротнага пакарання

10.10.2016 / 16:36

Сёння а 14-й гадзіне валанцёры праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшлі да ЦУМа і раздалі мінчукам газеты «Народная воля» і «Новы час», якія былі прысвечаныя тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Сярод валанцёраў былі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда, юрыстка Настаcся Лойка. Для раздачы прывезлі пяць велізарных торбаў з газетамі.

Некаторыя людзі шчыра здзіўляліся, што ў Беларусі ўвогуле існуе смяротнае пакаранне, іншыя пазнавалі Алеся Бяляцкага і радасна паціскалі яму руку. Частка людзей старалася хутчэй прабегчы, каб не трапіць у аб'ектыў камер.

ІА