У Беларусі праходзіць «Тыдзень без абортаў»
12.10.2016 / 09:01
Дзіця ў 17 тыдняў. Фота Neil Bromhallgenesis Films.
У Беларусі 10—16 кастрычніка праходзіць акцыя «Тыдзень без абортаў».
Ва ўсёй краіне на працягу тыдня медыкі не праводзяць абортаў. Выключэнні складаюць выпадкі, калі аборт робяцца па медыцынскіх паказаннях — калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны або ў выпадках генетычных заган развіцця плоду.
Акцыя мае нагадаць грамадству пра каштоўнасць жыцця і пра тое, якое шчасце — мець дзіця, нават нечаканае.