Адваката Фейгіна не выпусцілі з РФ для ўдзелу ў віленскім форуме
14.10.2016 / 10:56
Расійскага адваката Марка Фейгіна, які абараняў ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка і вёў шэраг іншых рэзанансных спраў, не выпускаюць з Расіі ў сталіцу Літвы на другі Форум свабоднай Расіі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Markas Feiginas Markas Feiginas © RIA / Scanpix
«Ну вось, уласна, што і трэба было даказаць. Мяне не выпускаюць з краіны на Форум свабоднай Расіі ў Вільню. Я тыпу ў нейкай базе», — паведаміў ён у ФБ.
«На пашпартным кантролі ў аэрапорце мяне завярнулі і сказалі, што вы знаходзіцеся ў базе. Выдалі апавяшчэнне аб адмове ў выездзе з РФ», — прыводзіць словы адваката РБК.
Ён растлумачыў, што такім чынам у яго сарвалася паездка ў Вільню. М.Фейгін звязвае рашэнне аб закрыцці выезду «з удзелам у справе Сушчанкі», — адзначыў М.Фейгін. У ФБ М.Фейгін таксама апублікаваў пастанову аб зняцці забароны на выезд з пазнакай ФСБ аб прыняцці.
«У дачыненні да мяне творыцца беззаконне», — напісаў ён. М.Фейгін накіроўваўся ў Вільню для ўдзелу ў Форуме свабоднай Расіі, які павінен сёння пачаць сваю працу.