СМІ: уезд у Расію плануюць зрабіць платным
14.10.2016 / 11:05
Расія рыхтуе «падаруначак» для падарожнікаў і перавозчыкаў — хутчэй за ўсё, за права перасякаць яе дзяржмяжу ў наступным годзе давядзецца плаціць. Плата будзе брацца з кіроўцаў усіх аўтамабіляў і нават за грузы, якія перавозяцца па чыгунцы, піша ў пятніцу газета Lietuvos žinios.
Прадстаўнікі літоўскіх ведамстваў кажуць, што пакуль нічога не ведаюць пра такія планы суседняй краіны, з якой у Літвы чатыры пункты пагранперахода.
Аднак згадваецца, што гэтая практыка не новая, бо падобная плата дзейнічае ў некаторых краінах Еўропы. Акрамя таго, і ў Літве разглядаецца магчымасць перакласці хоць бы частку выдаткаў на інфармацыйную сістэму кіравання чэргамі на плечы тых, хто перасякае літоўскую дзяржмяжу.