На выходных будзе халоднае надвор'е, але без ападкаў
14.10.2016 / 11:11
У суботу, 15 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ўначы -5 — +1°С, максімальная днём +2 — + 8°С.
У Мінску — воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні 4-9 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ноччу 0 — -2°С, максімальная днём +4 — + 6°С.
У нядзелю, 16 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — + 3°С, максімальная днём +2 + 9°С.
У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні 4-9 м/с. Мінімальная тэмпература паветра ўначы -1 — +1°С, максімальная днём +5 — +7°С.
У пачатку тыдня надвор'е не зменіцца, ападкаў не чакаецца.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 + 1°С, у асобных раёнах да -6°С; максімальная днём +2 + 9°С.