БЕЛ Ł РУС

Культура

Тэрэспальскую браму Брэсцкай крэпасці зачынілі на рэканструкцыю

16.10.2016 / 11:33

Nashaniva.com

Абследаванне паказала, што брама знаходзіцца ў жаласным стане, піша «Рэспублiка».

Тэрэспальская брама. Фота: img.tourister.ru

Па словах дырэктара мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгора Бысюка, адна з славутасцяў цытадэлі стала небяспечнай для наведвальнікаў:

— Са столевага скляпення пачалі падаць цагліны. Спачатку адна, затым другая. Зразумела, гэта магло прывесці да трагедыі. Таму і было прынята рашэнне закрыць праход праз Тэрэспальскую браму да завяршэння рэстаўрацыйных работ.

Спецыялісты вывучылі стан збудавання, які перажыў дзве вайны. Вынік несуцяшальны — з цягам часу пачалі выяўляцца наступствы артабстрэлаў і бамбёжак. Асабліва моцна вароты пацярпелі ў першыя дні Вялікай Айчыннай, апынуўшыся ў цэнтры лютых баёў. Верхняя частка будынка была амаль знішчана. Яе разабралі ў жніўні 1941 года, напярэдадні прыезду ў Брэсцкую крэпасць Гітлера і Мусаліні.

Па словах архітэктара-рэстаўратара Уладзіміра Казакова, на аб'екце трэба будзе правесці складаны і дарагі комплекс рэстаўрацыйных работ.

Калі Тэрэспальская брама зноў будзе адкрыта для наведвальнікаў, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула