Расія адмовілася перадаць Украіне рэжысёра Алега Сянцова

21.10.2016 / 11:26

Расійскія ўлады адмовіліся перадаць украінскаму боку рэжысёра Алега Сянцова, асуджанага ў РФ да 20 гадоў зняволення за падрыхтоўку тэрактаў у Крыме.

Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Сяргей Петухоў.

Прычыны адмовы ў выдачы Сянцова Петухоў не ўдакладніў.