У Буда-Кашалёўскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус, загінула адна пасажырка

26.10.2016 / 16:39

У ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне раніцай 26 кастрычніка адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін сур'ёзна паранены.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, аўтобус выконваў рэйс па маршруце Буда-Кашалёва — Гомель. Аўтобус урэзаўся ў апору лініі электраперадачы і перакуліўся, імаверна, з-за снегападу. На месцы аварыі загінула пасажырка аўтобуса, 1979 года нараджэння. Яшчэ адна пасажырка дастаўленая ў рэанімацыю.

Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, пад Рэчыцай сёння таксама перавярнулася маршрутнае таксі. Пасажыраў у ім не было, кіроўца жывы.