Родовые проклятия — выдумка недоученных священников

Пишет о. Вячеслав Борок.

27.10.2016 / 14:39

Родавыя праклёны, грэх мінулых пакаленняў (за які, нібыта церпіць сучаснік) — гэта выдумкі недавучаных святароў, якія спрабуюць такім чынам перацягнуць увагу чалавека ад Хрыста і Яго збаўчай ахвяры на саміх сябе, імкнучыся падкрэсліць сваю важнасць і важнасць сваіх малітваў вызвалення.

Хрыстос ёсць нашай Пасхай.

Гэта адзіная ахвяра, якая ўжо дала кожнаму чалавеку плён вызвалення і ачысціла ад усялякага граху.

А аматары родавых праклёнаў і грахоў продкаў трымаюцца перакананняў, што хрост, еўхарыстыя, пакаянне — гэта ўсё яшчэ не так важна. Важна — малітва вызвалення.

Значыць, там, дзе павінен дзейнічаць Хрыстос (гэта ў сакрамантах пералічаных), Ён як бы і дзейнічае, але не спраўляецца з грахом чалавека. А вось святар праз сваю малітву вызвалення спраўляецца. КРУТА!

…Але гэта для багаслоўя пасуе для яшчэ менш адукаваных… але не для мяне.

* * *

Вячаслаў Барок

каталіцкі святар, пробашч у Расонах.