2 лістапада ў «Галіяфах» — Валерый Гапееў прэзентуе раман «Ноч цмока»
Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66). 18:00.
28.10.2016 / 10:30
з нагоды выхаду рамана адбудзецца аўтограф-сесія Валерыя Гапеева.
Валерый Гапееў.
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства не вызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…