Лукашэнка: Беларусь не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння супольных рынкаў энерганосьбітаў у ЕАЭС

28.10.2016 / 10:32

Беларусь не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД.

«Нас не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў, а таксама лібералізацыі выканання перавозчыкамі адной дзяржавы перавозак паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што, нават калі ўмоўна вызначаны тэрміны стварэння адзіных рынкаў, не варта чакаць да апошняга з іх запускам.