У мінскай школе проста на ўроку абвалілася столь

28.10.2016 / 12:38

У сталічнай школе № 21 на днях проста падчас урока абвалілася столь. На фота бачная таўшчыня тынкоўкі. Па словах відавочцы, адзін вучань атрымаў удары мяккіх тканак, астатнія проста напалохаліся.

На шчасце, сур'ёзна ніхто не пацярпеў. Настаўнік вывела вучняў з класа ў свабодны кабінет і працягнула ўрок.

Дырэктар школы Міхаіл Савіцкі растлумачыў Tut.by што ўпала дзве пліткі навясной столі пад ціскам тынкоўкі.

— Упаў невялікі кавалак, не будзе і паўметра. Пацярпелых няма, у хлопцаў, якія сядзелі пад абваленай часткай, ніякіх пашкоджанняў. Мы звязаліся з бацькамі, кантралявалі іх самаадчуванне. Але ў выніку ніхто нават не звярнуўся да доктара.

Прычына інцыдэнту, кажа Міхаіл Савіцкі, — узрост будынка. Будынак школы быў узведзены ў 1940-х гадах.

Па словах дырэктара, сёння столь ужо адноўлена і заняткі ў кабінеце праходзяць. Дарэчы, летам будынак школы рамантавалі.