Пасярод арт-інсталяцыі ў цэнтры Масквы знайшлі труп бамжа-філосафа па мянушцы Крышна

28.10.2016 / 16:50

На Арбацкай плошчы ў цэнтры Масквы насмерць замёрз мужчына, яго цела знайшлі ўнутры літары «В», усталяванай каля кінатэатра «Мастацкі» (літары складаюць слова «Масква»), паведамляе блог varlamov.ru са спасылкай на РЕН ТВ.

Фота: Антон Беліцкі

Тэлеканал сцвярджае, што раней мужчына, вядомы пад мянушкай Крышна, выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце філасофію, але потым ён аказаўся на вуліцы без сродкаў да існавання.

Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, мужчына замёрз насмерць, слядоў гвалтоўнай смерці на яго целе не знайшлі.

Як паведамляюць СМІ, Крышна — не адзіны, хто спрабаваў сагрэцца ў інсталяцыі ля «Мастацкага».

nn.by