У Мінску аўтамабіль збіў пешахода, які пераходзіў дарогу на чырвонае
31.10.2016 / 12:17
Здарэнне адбылося ў Мінску 30 кастрычніка ў 20.05 насупраць дома №27 па вул. Бяды.
Мужчына на «Рэно» здзейсніў наезд на 57-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора.
Пешаход у 21.50 памёр у бальніцы, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.