Пракурор: два гады ўмоўна за «жывы шчыт»

Менавіта такі прысуд запатрабаваў дзяржаўны абвінаваўца для супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча. Прысуд будзе абвешчаны ў сераду.

24.06.2008 / 15:35

Абвінавачваньне па справе «жывога шчыту» запатрабавала асудзіць супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагупца і Аляксея Ліхтаровіча на два гады ўмоўна, прызнаўшы іх вінаватымі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой пагрозу жыцьця людзям.

Адвакат гора-даішнікаў усё зваліў на кіроўцу аўто, які перасьледавалі, Рамана Менцюка.

Прысуд будзе абвешчаны ў сераду.