У Турцыі назвалі імя другога «арганізатара» ваеннага перавароту

02.11.2016 / 21:54

У Турцыі назвалі імя другога падазраванага, які нібыта стаіць за арганізацыяй ліпеньскай спробы ваеннага перавароту ў краіне. Пра гэта паведамляе Daily Sabah.

Меркаванага «арганізатара» бунту клічуць Кемаль Батмаз, іншых падрабязнасцяў аб яго асобе выданне не паведамляе.

Паводле даных выдання, Батмаз разам з іншым меркаваным арганізатарам бунту Адзілем Аксюзам ездзілі ў Пенсільванію да турэцкага апазіцыянера Фетхулаха Гюлена, якога ўлады Турцыі называюць натхняльнікам перавароту.

nn.by