Уладзімер Навумаў: Легалізацыя прастытуцыі немэтазгодная
Кіраўнік МУС падкрэсьліў, што неабходна захаваць адказнасьць за гэты від правапарушэньняў.
25.06.2008 / 14:05
Нагадаем, што 24 чэрвеня парлямэнт прыняў у першым чытаньні праект закону «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях супрацьдзеяньня нелегальнай міграцыі, распаўсюду нявольніцкай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі». Мяркуецца, што ў выпадку прыняцьця законапраект замацуе адміністратыўную адказнасьць у выглядзе арышту за занятак прастытуцыяй. Дагэтуль гэты від правапарушэньня караецца штрафам.
Некаторыя дэпутаты ў якасьці варыянту прапаноўвалі легалізацыю прастытуцыі.
Дэпутат Генадзь Давыдзька ўчора выказаўся наступным чынам:
«Я ўпэўнены, што прастытуцыя была, ёсьць і будзе. Гэта, як прусакі, якім дзьве тысячы гадоў. Трэба альбо легалізаваць прастытуцыю, альбо сур’ёзна змагацца з ёй».