На карнавал! Ад 25 лістапада Бразілія стане для беларусаў бязвізавай

05.11.2016 / 01:01

Ад 25 лістапада 2016 года грамадзяне Беларусі змогуць наведваць Бразілію без афармлення віз, паведаміла бразільская амбасада.

Знаходзіцца на тэрыторыі Бразіліі будзе дазволена ў турыстычных мэтах па два разы на год тэрмінам па 90 дзён кожны раз.

Аналагічна адмяняюцца візы бразільцам для прыезду ў Беларусь.

Тым часам чакае ратыфікацыі пагадненне аб узаемнай адмене візаў з Аргенцінай.

БЮ