Як у Мінску пакланіліся Леніну ФОТАРЭПАРТАЖ
7 лістапада ў Мінску адбылося ўскладанне кветак да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. Удзел у мерапрыемстве ўзялі ветэраны, гарадскія ўлады, афіцыйныя грамадскія арганізацыі ды «запрошаныя» прадстаўнікі працоўных калектываў і студэнты.
07.11.2016 / 10:58
Ішоў халодны дождж. Усіх разам удзельнікаў мерапрыемства было каля 500 чалавек (з улікам вайсковага духавога аркестра). Са знакамітасцяў на ўскладанні адзначыўся былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года, казацкі атаман Мікалай Улаховіч.
{POLL#573}