Каліфорнія легалізавала марыхуану

09.11.2016 / 09:37

Найбольшы штат ЗША легалізаваў марыхуану. Пра гэта сведчаць вынікі рэферэндуму, праведзенага там адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі.

Каліфорнія традыцыйна падтрымлівае Дэмакратычную партыю, і на гэтых выбарах галасавала за Клінтан.

У Беларусі і большасці краін свету марыхуана забароненая нароўні з іншымі наркотыкамі.

Легалізацыі марыхуаны на Захадзе дабіваюцца левыя сілы. Яны лічаць марыхуану менш шкоднай за алкаголь. Меркаванні навукоўцаў пра гэта разыходзяцца.

СГ