У Лондане перакуліўся трамвай, загінулі сем чалавек

09.11.2016 / 22:34

Сем чалавек загінулі і дзясяткі пацярпелі ў Кройдане на поўдні Лондана, калі трамвай сышоў з рэек, паведамілі ў мясцовай паліцыі.

EPA

Людзі аказаліся заціснутымі ўнутры трамвая, больш за 50 чалавек былі шпіталізаваныя. Восем чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, піша ВВС. 

42-гадовы кіроўца трамвая арыштаваны па падазрэнні ў ненаўмысным забойстве.

Паводле адной з версій, кіроўца мог заснуць за рулём. Паведамляецца, што трамвай ехаў са значным перавышэннем хуткасці і перакуліўся на крутым павароце.

nn.by