Першыя прэміі Быкава атрымалі Арлоў, Барадулін і Севярынец

Уручэньне ўзнагароды, якую заснаваў Рух «За свабоду», адбылося на радзіме Васіля Быкава, у Бычках.

26.06.2008 / 16:09

Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў і Павел Севярынец атрымалі ўзнагароду «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Уручэнне адбылося на радзіме народнага пісьменніка — у вёсцы Бычкі ў Вушацкім раёне.

Цікава, што ўсе пераможцы ўваходзілі ў склад шматлікага журы.

Узнагароду заснаваў рух «За свабоду».

ЗП