Памёр Леанард Коэн

+ Hallelujah

11.11.2016 / 07:10

Паэтычны візіянер рок-музыкі памёр у 82 гады. 

Ён нарадзіўся ў Квебеку (Канада), у 31 год перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе і здабыў славу, а апошнія гады жыў у Лос-Анджэлесе.

Ён быў выдатны паэт, яго параўноўвалі з Бобам Дыланам, які сёлета здабыў Нобелеўскую прэмію. У яго лірыцы рэлігійныя метафары перапляталіся з тэмамі выкуплення і пажады. Тэксты яго песень часта вельмі асабістыя, як малітвы. Ён вельмі доўга іх выношваў. Свой шэдэўр Hallelujah Коэн пісаў пяць гадоў.

СГ