У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальныя для Беларусі рудыя труфелі

Гэтыя сумчатыя грыбы раней на тэрыторыі нашай краіны не сустракаліся, піша БЕЛТА.

11.11.2016 / 07:16

Фота 2mixa.ru

Незвычайную знаходку зрабілі супрацоўнікі навуковага аддзела нацыянальнага парку, калі будавалі водападпорныя плаціны на меліярацыйных каналах ва ўрочышчы Плянта Каралева-Мастоўскага лясніцтва.

Яны перадалі сваю знаходку на экспертызу ў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі. Там спецыялісты і вызначылі, што ім у рукі трапілі рудыя труфелі.

Паведамляецца, што гэты від грыбоў сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Еўропы, а таксама ў Паўночнай Амерыцы і некаторых раёнах Сібіры. Пладовыя целы рудага труфеля невялікія, няправільнай шаравіднай або злёгку авальнай формы, да 5 см у дыяметры.

Раней у Беларусі былі зафіксаваныя восем відаў гіпагейных сумчатых грыбоў. Руды труфель стаў дзявятым у спісе.