WP: Абама загадаў знішчыць кіраўнікоў «Джэбхат ан-Нусры»
11.11.2016 / 07:19
Прэзідэнт Абама даў указанне Пентагону знайсці і знішчыць лідараў звязанай з «Аль-Кайдай» групоўкі ў Сірыі, якую адміністрацыя ігнаравала да гэтага моманту і якая адыгрывала цэнтральную ролю ў барацьбе супраць сірыйскага ўрада», - піша выданне Washington Post са спасылкай на афіцыйныя асобы ў адміністрацыі ЗША.
Па словах крыніц Washington Post, вырашана задзейнічаць беспілотнікі, а таксама сілы і сродкі збору разведвальнай інфармацыі.
Газета адзначае, што гэты крок сведчыць аб тым, што Абама аддае прыярытэт барацьбе з тэрарызмам у Сірыі, а не спробам аказаць ціск на прэзідэнта Башара Асада, каб прымусіць таго скласці паўнамоцтвы.
«Джэбхат ан-Нусра» змагаюцца з сірыйскім урадам, кантралююць тэрыторыі на поўначы краіны.