Міністр абароны ФРГ заклікала Трампа быць цвёрдым з Пуціным

Урсула фон дэр Ляйен перасцерагла абранага прэзідэнта ЗША ад мяккасці ў адносінах да Пуціна. Трамп павінен выразна заявіць, на якім ён баку, паведамляе DW.

11.11.2016 / 07:59

Урсула фон дэр Ляйен.

Міністр абароны Германіі заклікае абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа заняць жорсткую пазіцыю ў адносінах да Расіі. Пра гэта яна заявіла ў чацвер, 10 лістапада, у эфіры нямецкага грамадска-прававога тэлеканала ZDF.

«Трамп павінен выразна заявіць, на якім ён баку: на баку закона, сусветнага парадку і дэмакратыі, ці яму ўсё роўна і ён наладжвае свайго роду мужчынскае сяброўства», — сказала кіраўнік Мінабароны. Яна таксама дадала, што ў размовах з Пуціным нельга забываць ні пра анэксію Крыма, ні пра бамбардзіроўкі Алепа.

Акрамя таго, фон дэр Ляйен заклікала Трампа не ставіцца да НАТА як да бізнэсу. «Гэта не прадпрыемства. Гэта не той выпадак, калі можна сказаць: мінулае мяне не хвалюе. Каштоўнасці, якія мы нясём, мне таксама не важныя, я пагляджу, колькі грошай магу зарабіць і ці можа атрымацца выгадная здзелка. Так не кіруюць краінай, і гэта не прынцып НАТА», — падкрэсліла яна.