Эрдагана ў Беларусі сустрэў Кабякоў ФОТАФАКТ

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 11 лістапада прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.

11.11.2016 / 11:39

Падчас сустрэчы ў аэрапорце.

Самалёт турэцкага лідара здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БЕЛТА.

У аэрапорце Рэджэпа Таіп Эрдагана сустрэў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Рэджэп Таіп Эрдаган правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску на вуліцы Грыбаедава Саборнай мячэці (як чакаецца, там збярэцца да 800 чалавек), будзе прысутнічаць на беларуска-турэцкім бізнес-форуме.

Візіт Эрдагана ў Беларусь мусіў адбыцца яшчэ ў ліпені, але быў адкладзены пасля спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў Турцыі.

На сённяшніх перамовах беларускі і турэцкі лідары абмяркуюць «шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня».

Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Аляксандр Лукашэнка будзе суправаджаць Рэджэпа Таіпа Эрдагана падчас яго наведвання Саборнай мячэці і бізнес-форума.