У Брэсцкім раёне кіроўца наехаў на пенсіянерку, якую хацеў падвезці
ДТЗ адбылося днём 9 лістапада.
11.11.2016 / 12:43
Кіроўца аўтамабіля ехаў па прасёлкавай дарозе Брэст — Радванічы — Гайкоўка. На 10-м кіламетры ён заўважыў пенсіянерку, якая галасавала на абочыне. Кіроўца вырашыў падвезці бабулю, але спыніўся занадта далёка і вырашыў пад'ехаць да яе заднім ходам.
У выніку аўтамабіль збіў 84-гадовую жанчыну, паведамілі tut.by у ДАІ рэгіёну. Кіроўца давёз бабулю да прыпынку ў вёсцы Камяніца Жыравецкая і з'ехаў, а пенсіянерка звярнулася да медыкаў. У пацярпелай дыягнаставалі шматлікія ўдары і пасля аказання дапамогі адпусцілі дадому.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.