Пратэсты супраць Трампа перараслі ў беспарадкі ў Арэгоне

У Портлендзе, штат Арэгон, амерыканцы, якія пратэстуюць супраць абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, закідалі камянямі паліцэйскіх. Тыя ў адказ ўжылі пярцовыя балончыкі і гумовыя кулі. Дэманстранты пачалі біць вітрыны крамаў, паведамляюць у паліцыі.

11.11.2016 / 13:02

Фота img.gazeta.ru

Як паведамілі ў паліцыі горада, піша BBC, пратэст перарос у беспарадкі.

«Некаторыя з пратэстоўцаў спрабуюць прадухіліць нанясенне ўрону маёмасці, іншыя пагражаюць ім, каб тыя не ўмешваліся», — паведаміла паліцыя Портленда ў «Твітары».

Па словах праваахоўнікаў, некаторыя пратэстоўцы былі ўзброены бейсбольнымі бітамі, іншыя бяруць у рукі камяні. Пазней паліцыянты паведамілі пра некалькі выпадкаў, калі пратэстоўцы спрабавалі закідаць іх камянямі і бутэлькамі, а таксама пра тое, што пачалі ўжываць супраць дэманстрантаў пярцовыя балончыкі і гумовыя кулі.