Гродзенскі Тайсан: падчас бойкі мужчына адкусіў свайму апаненту палову вуха

У бойцы, якая ўзнікла паміж двума жыхарамі абласнога цэнтра, адзін з удзельнікаў адкусіў іншаму палову вушной ракавіны, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

11.11.2016 / 13:35

Канфлікт завязаўся паміж двума гарадзенцамі. У нейкі момант сварка перарасла ў бойку: 51-гадовы мужчына пачаў збіваць свайго 34-гадовага апанента. Ён нанёс яму не менш за 5 удараў рукамі і нагамі па целе і галаве, а скончыў бойку вельмі эфектна: адкусіў суперніку палову левай вушной ракавіны.

У адносінах да агрэсіўнага грамадзяніна ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».