У Венесуэле аднавіліся перамовы ўладаў і апазіцыі

12.11.2016 / 11:19

У Каракасе аднавіліся перамовы, накіраваныя на вырашэнне палітычнага крызісу ў Венесуэле, піша ВВС.

Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура перад сустрэчай заявіў, што гатовы зрабіць усё, што ў яго сілах для дасягнення неабходнага выніку. Пры гэтым ён адмовіўся прадпрымаць дзеянні для правядзення рэферэндуму аб сваёй адстаўцы.

30 кастрычніка ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам прэзідэнта правяла першую сустрэчу з апазіцыяй з мэтай нармалізацыі сітуацыі ў краіне.

Цяжкая эканамічная сітуацыя ў Венесуэле склалася ў сувязі з падзеннем на сусветных рынках цэн на нафту, што ў выніку прывяло да інфляцыі.

Да абвастрэння палітычнага крызісу прывяло рашэнне Нацыянальнай асамблеі краіны ініцыяваць пачатак працэдуры імпічменту прэзідэнту. У адказ кіраўнік дзяржавы абвінаваціў апазіцыю ў спробе ажыццявіць дзяржаўны пераварот.

nn.by